Екацярынбург
Екацярынбург (з 1924 да 1991 — Свярдло́ўск) — адміністрацыйны цэнтр Свярдлоўскай вобласці, чацвёрты па колькасці насельніцтва (пасля Масквы, Санкт-Пецярбурга і Новасібірска) горад у Расіі. Транспартна-лагістычны вузел на Транссібірскай магістралі, буйны прамысловы цэнтр (оптыка-механічная прамысловасць, прыборабудаванне і цяжкае машынабудаванне, металургія, паліграфічная прамысловасць, лёгкая і харчовая прамысловасць, ваенна-прамысловы комплекс).
Гісторыя
Вясной 1723 года па загаду імператара Пятра I на берагах ракі Ісець разгарнулася будаўніцтва найбуйнейшага ў Расіі металургічнага завода. Датай утварэння горада лічыцца 7(18) лістапада 1723 года, калі ў цэхах завода быў здзейснены першы пробны пуск баявых молатаў. Назву горад атрымаў у гонар імператрыцы Кацярыны I.
Будаўніцтва горада ажыццяўлялася па генеральнаму плану, распрацаванаму выхаванцам артылерыйскай акадэміі Тацішчавым і ваенным інжынерам дэ Геніным. Першы генеральны план тагачаснага завода-крэпасці сведчыць аб тым, што забудова горада на Ісеці ажыццяўлялася ў традыцыі найвыдатнейшых фартыфікацыйных пабудоў Германіі, Нідэрландаў і Францыі. Еўрапейскі характар горада ўвасобіўся не толькі ў яго назве (ням. «бург» у перакладзе на бел. «горад»), але і ў планіроўцы.
Транспарт
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Екацярынбурга
- Рыма Леанідаўна Арцёмчык (нар. 1934) — беларускі і расійскі архітэктар.
- Ігар Рыгоравіч Бакалаў — савецкі і беларускі спартсмен-стралок.
- Ювеналій Аляксандравіч Вейс — беларускі вучоны ў галіне машыназнаўства.
- Людміла Аляксандраўна Вільчко (нар. 1935) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Гасцюхін — расійскі акцёр.
- Яўген Іванавіч Дашкоў (нар. 1941) — рускі і беларускі акцёр.
- Уладзімір Мікалаевіч Заграбельны (нар. 1938) — беларускі архітэктар.
- Роальд Эдмундавіч Кнаўэр (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Барыс Андрэевіч Кожыхаў (нар. 1932) — беларускі архітэктар.
- Дзмітрый Юр’евіч Мерзлякоў (нар. 1964) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Андрэевіч Мыльнікаў — Герой Расійскай Федэрацыі.
- Уладзімір Мулявін (1941 — 2003) — беларускі артыст, спявак, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».
- Барыс Уладзіміравіч Нічкоў (1938—2018) — беларускі музыкант-габаіст, педагог.
- Эрнст Неізвесны — савецкі і амерыканскі скульптар
- Алег Платонаў — рускі пісьменнік
- Валянціна Васілеўна Пражэева (нар. 1943) — беларуская артыстка тэатра лялек.
- Яўген Сямёнавіч Разенблат (нар. 1961) — беларускі гісторык яўрэйскага паходжання.
- Валерыя Анатолеўна Цецераўкова (нар. 1956) — беларускі архітэктар.
- Вольга Ісаеўна Ціхава (1938—2013) — беларускі архітэктар.
Культура
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1723 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.