Жодзіна
Жо́дзіна[4] (афіц. транс.: Žodzina) — горад абласнога падпарадкавання, які знаходзіцца на тэрыторыі Смалявіцкага раёна (не ўваходзіць у яго склад) Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва — 64 303 чал. (2017)[5].
Геаграфія
Знаходзіцца за 44 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Горад размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне Верхнебярэзінскай нізіны. Каля 70 % усёй тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 180—220 м над узроўнем мора, на р. Плісе.
Плошча тэрыторыі горада: больш за 23 км²
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваецца каля 1688 г. як в. Жодзіна Слабада ў Менскім ваяводстве на рацэ Паджодзінцы, належала Радзівілам.
Пад уладай Расійскай імперыі
З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, Мінскай губерні. З завяршэннем будаўніцтва чыгункі Масква — Брэст (1871) — чыгуначная станцыя.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
З 1924 г. стала цэнтрам сельсавета Смалявіцкага раёна. 21 студзеня 1958 года вёска Жодзіна пераўтворана ў пасёлак гарадскога тыпу з уключэннем у яго склад пасёлкаў Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ)., завода дарожных і меліярацыйных машын і вёсак Зарэчча і Крушынкі[6]. У 1958 г. быў пабудаваны Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).
З 1963 года — горад абласнога падпарадкавання.
У 1964 годзе да Жодзіна былі далучаны вёскі Судабоўка і Дымкаўка.[7]
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагоддзе: 1781 — 230 чал.; 1796 — 374 чал.[8]
- XIX стагоддзе: 1897 — 697 чал.[9]
- XX стагоддзе: 1970 — 22 тыс. чал.[10] (22,1 тыс. чал.[9]); 1991 — 56 тыс. чал.[11]; 1995 — 59,1 тыс. чал.[9]
- XXI стагоддзе: 2005 — 61,2 тыс. чал.; 2006 — 61,2 тыс. чал.; 2009 — 61 577 чал.[12]; 2010 — 61 822 чал.[12]; 2011 — 62 075 чал.[12]; 2012 — 62 432 чал.[13]; 2013 — 62 696 чал.[14]; 2014 — 63 157 чал.[15]; 2015 — 62 560 чал.[16]; 2016 — 63 888 чал.[17]; 2017 — 64 303 чал.[5]
Рэлігія
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца»
- Свята-Міхайлаўская царква
- Петра-Паўлаўская царква
- Касцёл Маці Божай Фацімскай
- Баптысты сёмага дня
-
Дом малітвы евангельскіх хрысціян-баптыстаў
- Рэлігія
- Царква
- Касцёл Маці Божай Фацімскай
- Капліца
- Капліца Святога Міхаіла Арханёла
- Петра-Паўлаўская царква
- Свята-Міхайлаўская царква
- Царква адвентыстаў сёмага дня
- Дом малітвы евангельскіх хрысціян-баптыстаў
Эканоміка
Прадпрыемствы электраэнергетыкі, машынабудавання (БелАЗ) і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Дружба», «Раніца». Жодзінская ГЭС, Жодзінская ЦЭЦ.
- Станцыя Жодзіна
- Прыпыначны пункт “Жодзіна-Паўднёвае”
- Будынак. РУП “Навукова-практычны центр НАН Беларусі па земляробству”
- Пошта
- Галоўны ўваход БелАЗа
- Філіял «Жодзінскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам»
Сацыяльная сфера
Адукацыя
Жодзінская школа вядзе сваё летазлічэнне з 1864 г., калі пастановай Барысаўскай павятовай камісіі па народнай адукацыі ў сяле Жодзіна адкрылася народная вучэльня. Да 1901 г. вучэльня месцілася ў драўлянай хаце пры царкве. У горадзе працуе:
- 22 установы дашкольнай адукацыі[18],
- 9 школ,
- 2 гімназіі, з якіх адна жаночая,
- Прафесійны ліцэй,
- Сацыяльная сфера
- Дзіцячы сад
- Сярэдняя школа № 4
- Сярэдняя школа № 5
- Сярэдняя школа № 6
- Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж
- Паліклініка.
- Лазня
- Асілак
Культура і грамадства
Цэнтральная гарадская бібліятэка — інфармацыйны і грамадска-культурны цэнтр горада Жодзіна.
Сродкі масавай інфармацыі
Мясцовая прэса прадстаўлена гарадскою грамадска-палітычнай газетай «Жодзінскія навіны(англ.) бел.» [19]. Выдаецца са студзеня 1991 г.
Славутасці
- Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі
- Жодзінскі дом-музей А. Ф. Купрыянавай, у экспазіцыі музея прадстаўленыя асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Касцёл Маці Божай Фацімскай (1990-я), цэрквы Багародзіцкая і Міхайлаўская (1990-я).
- Памятны знак у гонар вызвалення горада Жодзіна 2 ліпеня 1944 года сіламі 3-яй танкавай брыгады 5-га танкавага войска. Быў усталяваны Ў 2010 годзе ў гарадскім скверы[20].
- Помнік Пятру Іванавічу Купрыянаву
- Фігура Божай Маці (2021)
Страчаная спадчына
- Царква Св. Міхала Архангела (1864).
Спорт
- Футбольны клуб «Тарпеда-БелАЗ»
-
Стадыён «Тарпеда»
- Фігура Божай Маці
- Помнік маці Купрыянава і пяці яе загінуўшым сынам
- Помнік маці Купрыянава і пяці яе загінуўшым сынам (валун)
- помнік Купрыянаву
- помнік Купрыянаву
- Памятны знак у гонар вызвалення горада Жодзіна
- Станцыя Жодзіна. Памятная таблічка
- Дом культуры.
- Кінатэатр «ЮНАЦТВА»
- Дом-музей А.Ф. Купрыянавай.jpg
- Помнік ушанавання памяці загінуўшых уражэнцаў у Другой сусветнай вайне
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Жодзіна
- Алесь Аркуш (нар. 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.
- Мікалай Астапковіч (нар. 1954) — шматразовы чэмпіён свету па веславанню на байдарках і каноэ.
- Раман Аляксандравіч Галоўчанка (нар. 1973) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Беларусі.
- Сяргей Канстанцінавіч Дзік (нар. 1956) — беларускі вучоны.
- Мікіта Крыўцоў (1992—2020) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
- Пётр Іванавіч Купрыянаў (1926—1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[21].
- Эдуард Аляксандравіч Пятровіч (нар. 1939) — вучоны-эканаміст, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.
- Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў (нар. 1958) — беларускі пісьменнік, перакладчык, выдавец.
- Марына Новік (нар. 1984) — беларуская лёгкаатлетка, шматразовая чэмпіёнка Беларусі.
Сімволіка горада
Герб і сцяг горада
Асноўны артыкул: Герб Жодзіна
Гімн горада
Музыка і словы С. Ждановіча.
У Беларусі на Міншчыне,
Над ціхаплыннай Плісой,
Горад, вядомы між іншымі
Волатаў слаўнай сям’ёй.
Прыпеў:
Жыхары горада,
Шчасця, ды сто год вам,
Працы ў божы дзень, моцнай сям’і,
Мірнага неба ўсім,
Сталым і маладым,
Разам ствараем лёс, разам заўжды!
Са старажытнаю назваю
Ды маладою душой,
Жодзіна, зоркаю яснаю
Ззяй на Радзіме сваёй!
Гарады-пабрацімы
Галерэя
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://zhodinonews.by/2019/01/16/novyj-predsedatel-zhodinskogo-gorispolkoma-dmitrij-zablockij-pristupil-k-rabote/ — Жодзінскія навіны.
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Жодзіна, Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 21 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ …Але ўжо ў 1964 годзе Навуковы ўвайшоў у гарадскую мяжу. Тады ж да горада былі далучаны вёскі Судабоўка, Дымкаўка…
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Літаратура/Памяць/Смалявіцкі раён і Жодзіна — С. 27—48; 58—59.
- 1 2 3 Беларусь, 1995
- ↑ Жодино // Літаратура/Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3-е выданне)
- ↑ Жодино // Літаратура/Вялікі энцыклапедычны слоўнік
- 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ https://zhodino-edu.gov.by/%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F/%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%B4%D0%BE%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F
- ↑ http://www.zhodinonews.by
- ↑ http://wwii.space/%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D0%BC%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B-%D0%BC%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82/4/
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 39. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ https://www.0564.ua/news/3344215/krivij-rig-rozirvav-pobratimski-stosunki-z-biloruskim-mistom-zodino
Літаратура
- Жодино // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Жодзіна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 307—308. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жодзіна
- Геаграфічныя звесткі па тэме Жодзіна на OpenStreetMap
- Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт Архівавана 14 жніўня 2012. (руск.)
- Інфармацыйны партал ZHODZINA.BY
- Канал СТВ: Жодзіна. Падарожжы дылетанта
- Верш А.Хадановіча «З чаго пачынаецца Жодзіна?»
- Надвор’е ў горадзе Жодзіна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.