wd wp Пошук:

Журавы (Крупскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Журавы.

Журавы́[1] (трансліт.: Žuravy, руск.: Журавы) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя

Па паданні назва вёскі звязана з суседнім возерам, якое ператварылася ў балота, дзе жыло шмат жураўлёў. Заснавана ў 1772 г., 2 двары, уласнасць дробнага шляхціча Сідароўскага. У 1775 г. 8 двароў. У пачатка 20 ст. 34 двары, 223 жыхары. З 1924 г. уў складз Чарэйскага, потым Крупскага раёнаў. У 1930-я гады жыхары вёсак Журавы і Слабада стварылі калгас «Светлая зара». У 1941 г. ў вёсцы 36 двароў, 231 жыхар. На франтах Вядікай Айчыннай вайны загінулі 10 чалавек. Пасля вайны ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Слабада». Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3], да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсавета[4]. На 01.01.1998 г. 41 гаспадарка, 142 жыхары. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жыравы́ (каля Жыраво́ў)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be