Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акцябрскі сельсавет. Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Прошыка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Заборскі сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Забор’е. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Дубоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Гузовіна, Дубы, Запуткі, Стральцы, Тапарышча, Язбы і пасёлак Язбы)[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Абчугскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Журавы, Кутавец, Луцішча, Лютыя, Мальцы, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева), наўзамен у склад Абчугскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (вёскі Асечана, Бобрык, Бяляны, Забарочча, Забор’е, Касянічы, Клубынічы, Краснавінка, Харытанцы і Чараёўка), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лютыя, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі[2]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Вялікахальнявіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Каменец, Дакучына, Дуброўка, Старожышча і Худава), у склад Бобрскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Журавы, Кутавец, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прошыка[3]. 14 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Вялікахальнявіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Высокае, Калодніца, Малінаўка і Малыя Хальнявічы), са складу Абчугскага сельсавета — 3 населеныя пункты (вёскі Забарочча, Харытанцы і Чараёўка)[4]. 9 красавіка 2013 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Калодніца[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Абчугскага сельсавета (26 населеных пунктаў: аграгарадок Абчуга, вёскі Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева)[6]. 31 снежня 2013 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Прошыка[7]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Калыбанава[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 953 чалавекі[9], з іх 97,2 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[10].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143 О переносе административного центра Октябрьского сельсовета в агрогородок Колодница
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 г. № 164 О признании утратившим силу решения Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чарэйскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Крупскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.