Жынаўцы
Жынаўцы́[1] (трансліт.: Žynaŭcy, руск.: Жиновцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Да 1967 года вёска адміністрацыйна падпарадкоўвалася Роскаму пассавету[2], да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[3].
Гісторыя
Вядома з XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 11 двароў, 59 жыхароў.
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 16 двароў, 21 жыхар.
Вядомыя асобы
- Вітольд Карпыза (1913—2009) — польскі настаўнік, краязнавец, грамадскі дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 15 чэрвеня 2021.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.