wd wp Пошук:

Субацкі сельсавет

Су́бацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Субачы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Янышскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Янышы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Гнездаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гнездава[1]. 2 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета. 20 кастрычніка 1959 года сельсавет перайменаваны ў Субацкі, цэнтр перанесены ў вёску Субачы. 25 верасня 2003 года ў склад сельсавета з Вярэйкаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі)[2]. 27 снежня 2011 года ў сувязі з ўваходжаннем у склад горада Ваўкавыск скасавана вёска Альшымава[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2714 чалавек[4], з іх 53,2 % — беларусы, 38,5 % — палякі, 5,3 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 15 чэрвеня 2021.
  3. Решение Волковысского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 72 Об административно-территориальном устройстве Волковысского района Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ваўкавыскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be