Забор’е (Крупскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Забор’е.
Забо́р’е[1] (трансліт.: Zaborje, руск.: Заборье) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў 1554 г., вёска Чарэйскага маёнтка, у 1624 г. уладанне канцлера Льва Сапегі ў Вялікім Княстве Літоўскім, 23 валокі. Ва ўласнасці Сапегаў знаходзілася да канца 18 ст. У 1772 г. вёска, 19 двароў, у закладзе ў пана Салагуба. У 1880 г. 61 двор, 338 жыхароў, у 1909 г. 88 двароў, 608 жыхароў. Дзейнічалі народнае вучылішча, царква. З 1924 года цэнтр Заборскага сельсавета Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага, 3 1935 года — Халопеніцкага раёнаў. У 1930 г. створаны калгас «Краіна Саветаў». У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы быў размешчаны фашысцкі гарнізон, разгромлены партызанамі. Фашысты спалілі 29 двароў, загінулі 47 чалавек. Пасля вайны адбудавана, у складзе саўгаса, потым — калгаса «Абчуга». З 20 студзеня 1960 года ў складзе Крупскага раёна. З 5 мая 1962 года вёска ў складзе Абчугскага сельсавета[2]. На 01.01.1998 г. 9 гаспадарак, 13 жыхароў. Крама. З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.