wd wp Пошук:

Задуб’е (Ганцавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Задуб’е.

Заду́б’е[1] (трансліт.: Zadubje, руск.: Задубье) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малькавіцкага сельсавета. Размешчана за 34 км. на поўдзень ад раённага цэнтра Ганцавічы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 174 двары, 386 жыхароў (2005).

Гісторыя

У 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска Дабраслаўскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1909 годзе ў Задуб’і налічвалася 58 двароў, 333 жыхары. З 1921 года — у складзе Польшчы, вёска і фальварак Дабраслаўскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, разам у вёсцы і фальварку 85 дамоў, 479 жыхароў. З 1939 года ў складзе БССР, з 15.01. 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці.

У 1940 годзе вёска, 166 двароў, 492 жыхары[2]. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ці прапалі без вестак 27 жыхароў вёскі.

29 снежня 1943 года гітлераўцы амаль поўнасцю спалілі Задуб’е, знішчыўшы 149 двароў і загубіўшы 48 жыхароў[2]. Пасля вайны вёска адноўлена, ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе Хатынь. З 08.01.1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. — Лунінецкага раёна.

Сучаснасць

У вёсцы дзейнічаюць клуб, магазін, бібліятэка, базавая школа, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт. У цэнтры Задуб’я каля будынка клуба ў 1967 г. пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ці былі закатаваны акупантамі. Планіровачна складаецца з паўднёва-захаду на ўсход (крыху выгнутай у сярэдзіне на поўнач) вуліцы, якую перасякаюць 2 дугападобныя (выгнутыя да цэнтра вёскі) вуліцы, да якіх прымыкае шэраг завулкаў і адасобленых участкаў забудовы.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 1 2 Задубье

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be