wd wp Пошук:

Залескі сельсавет (Валожынскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Залескі сельсавет.

Зале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Двор.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пятроўшчынскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пятроўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года перайменаваны ў Залескі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Залессе. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 27 лістапада 1989 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор, 11 населеных пунктаў перададзены ў склад Ракаўскага сельсавета. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Ракаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 906 чалавек[2], з іх 94,8 % — беларусы, 4,1 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Агароднікі, Багданава, Будраўшчына, Воўкаўшчына, Гервелі, Гіневічы, Залессе, Звяркі, Караблі, Карнюткі, Касцюкі, Крупшчына, Крэчаўцы, Лабы, Новы Двор, Пугачы, Салаўі, Сасноўцы, Сцяцкі, Татарскія, Татары, Эпімахі.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be