Залужжа (Старадарожскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Залужжа (значэнні).
Залу́жжа[1] (трансліт.: Zalužža, руск.: Залужье) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дражнаўскага сельсавета.
Гісторыя
У XVIII стагоддзі ў Залужжы была пабудавана драўляная Свята-Георгіеўская царква, якая па сваёй кампазіцыі была вельмі падобная на Свята-Міхайлаўскую царкву ў Слуцку. У 1795 годзе царква была пераведзена з уніяцтва ў праваслаўе. У прыход уваходзіла толькі вёска Залужжа. У 1872 годзе царква была прызнана непрыдатнай да рамонту, побач пачалося ўзвядзенне сучаснай Залужанскай царквы, будаўніцтва якой скончылася ў 1903 годзе.[2]
У 1866 годзе было адкрыта народнае вучылішча.
У 1940—1954 гадах цэнтр Залужскага сельсавета[3].
Геаграфія
Размешчана на аўтадарозе Р92[4] Старыя Дарогі — Дрычын, за 18 км на паўночны захад[4] ад Старых Дарог і чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі, за 130 км ад Мінска[5].
Насельніцтва
- Пачатак XIX стагоддзя — 840 жыхароў, 109 двароў [2].
- 1997 год — 664 жыхароў, 339 двароў[5].
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Свята-Георгіеўская царква (мяжа XIX—XX стст.)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[5]
- Брацкая магіла савецкіх лётчыкаў[5]
- Помнік партызанам (каля аграгарадка)[5]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 История приходов Стародорожского благочиния Архівавана 11 снежня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- 1 2 Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
- 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 516.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залужжа (Старадарожскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Старадарожскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.