Замосце (Пухавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Замосце.
Замо́сце[1] (трансліт.: Zamoscie, руск.: Замостье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 43 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска.
Назва
Замосце — назва-арыенцір, гэта значыць паселішча за мостам.
Гісторыя
У часы Вялікага Княства Літоўскага гэтая мясцовасць як авульс (была авульсам да 1857 года) уваходзіла ў склад дамена Дудзічы, належала Прозарам[2]. У 1785 годзе Ружа Прозар[d] выйшла замуж за Станіслава Ельскага[d], палкоўніка пяцігорскага, пазней скарбовага камісара Рэчы Паспалітай. Такім чынам праз вена мясцовасць перайшла да Ельскіх.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. Станіслаў Ельскі, каторы ад 1812 года быў маршалкам шляхты ў Ігуменскім павеце, памёр у 1829 годзе, а мясцовасць перайшла да ягонага сына Караля[d]. Па смерці Караля ў 1855 годзе дамен Дудзічы быў падзелены паміж яго сынамі, Замосце дасталася Аляксандру Ельскаму. У 1857 годзе Аляксандр Ельскі збудаваў тут 13 будынкаў, а каля 1860 года асабняк з драўляных зрубаў[3]. Ён пасадзіў сотні дэкаратыўных дрэў і кустоў, 600 пладовых дрэў. Асушыў зямлю, пабудаваў цагельню, стварыў рыбную гаспадарку. У 1870 годзе маёнтак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[4]. Пасля смерці Аляксандра ў 1916 годзе, кароткі час Замосцем валодаў яго сын Ян[d].
Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупавана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы, уваходзіла ў гміну Дудзічы Ігуменскага павета Мінскай акругі Грамадзянскай управы ўсходніх земляў.
З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. У пачатку 1930-х створаны калгас «Новы шлях». У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1943 года вёска была спаленая нацыстамі. Пасля вайны вёска адноўленая[4].
Насельніцтва
- 1897 — 41 жыхар
- 1917 — 1 двор, 107 жыхароў
- 1940 — 19 двароў, 72 жыхары
- 1999 — 16 жыхароў
- 2002 — 6 двароў, 10 жыхароў
- 2010 — 7 жыхароў
Вядомыя асобы
- Аляксандр Ельскі (1834—1916, маёнтак Замосце) — беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст, адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў.
Славутасці
Асноўны артыкул: Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх (Замосце)
-
Рэшткі сядзібы Ельскіх (1860-я)
- Сядзіба на старых выявах
- Сядзіба ў Замосці, каля 1914 года
- Аляксандр Ельскі ў родавай капліцы, каля 1914 г.
- Аляксандр Ельскі і яго сын Ян у маёнтку, каля 1914 года
- Лямус, каля 1914 года
Панарама
Спіс вуліц
- Армейская вуліца
- Паркавая вуліца
- Цэнтральная вуліца[5]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Jelski A., 1895, с. 383
- ↑ Jelski A., 1895, с. 384
- 1 2 Замосце // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 143. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Замосце // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 143. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры ; рэдкал.: (адк. рэд.) А.У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 1: Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1991, s. 173–175, ISBN 83-04-03713-0, ISBN 83-04-03701-7 (całość).
- Jelski A. Zamość // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — 1895. — С. 383—384. — 930 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замосце (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.