Зара (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зара (значэнні).
Зара́[1] (трансліт.: Zara, руск.: Заря) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.
Побач размешчаны паклады цагляных глін.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 8 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 45 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўначы рака Уза (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 30 гаспадарак, 48 жыхароў.
Дынаміка
- 1926 год — 19 двароў, 115 жыхароў.
- 1959 год — 170 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 30 гаспадарак, 48 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.