wd wp Пошук:

Зачарная

Зачарна́я[1] (трансліт.: Začarnaja, руск.: Зачерная) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца каля р. Ілія, за 50 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 87 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя

У 1800 г. в. Зачарняны ў маёнтку Лукавец, у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Б. Шумскай. У 1873 г. вёска ў Кармянецкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 19 рэвізскіх душ; у 1908 г. 75,2 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у гміне Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. У маі 1943 г. спалена карнікамі, загінулі 12 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. Знаходзілася ў складзе калгаса «Лукавец».

Насельніцтва

  • 1800 год — 16 жыхароў, 4 двары.
  • 1865 год — 39 жыхароў, 4 двары[3]
  • 1921 год — 110 жыхароў, 19 двароў[4].
  • 1931 год — 112 жыхароў, 17 двароў[5].
  • 1940 год — 139 жыхароў, 18 двароў.
  • 2008 год — 16 жыхароў, 12 гаспадарак.

Славутасці

За 0,5 км на захад ад вёскі археалагічны помнік — курганны могільнік, справа ад дарогі на в. Старынка (Вілейскі раён), у лесе.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIV/218
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be