Зборыў
Зборыў[1] (укр.: Зборів) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны, раённы цэнтр.
Адлегласць да чыгуначнай станцыі «Зборыў» — 3 км. Адлегласць да абласнога цэнтра — 37 км, да Львова — 90 км. Праз горад пралягаюць аўтадарогі Львоў — Цярнопаль, Зборыў- Пачаіў, Зборыў — Казава, Зборыў — Памараны.
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі аб населеным пункце адносяцца да XV ст., хоць цяперашнюю назву тады не выкарыстоўвалі. Паводле падання, у эпоху Галіцка-Валынскай дзяржавы на месцы сучаснага горада было заснавана ў 1166 г. паселішчы («град») Верхастаў. Па адной версіі, мястэчка заснавалі шляхцічы Збароўскія з Вялікапольшчы, па іншай — уладальнікі аднайменнага мястэчка ў Львоўскай зямлі. У 1241 г. Верхастаў разбурылі мангола-татары.
Назва Зборыў вядомая з 1445 г. Паходзіць яна, па адной версіі, ад слоў «сходаў», «збар», «збор» — месца дзе збіраліся выратаваны пасля нападаў ворага жыхары. Па іншай — ад слова «забор» у значэнні «агароджа», «умацаванне» — лагер, гарадзішча. Статус мястэчка Зборыў атрымаў у XVI ст. Тады тут быў невялікі замак. У гістарычных дакументах 1601 г. згадана пра ўрад бургамістра ў горадзе, такім чынам мястэчка мела магдэбургскае права. Ад 1642 г. Зборавам валодалі Сабескія, 1740 г. — Радзівілы, 1760 г. — Бельскія.
У жніўні 1649 г. каля горада адбылася Зборыўская бітва — бітва ўкраінскага казацкага войска на чале з Багданам Хмяльніцкім і яго саюзнікаў пад кіраўніцтвам крымскага хана Іслам-Гірэя III з арміяй Рэчы Паспалітай на чале з каралём Янам II Казімірам.
Вядомыя асобы
- Мілена Рудніцкая (1892—1976) — украінская грамадска-палітычная дзяячка, журналістка, пісьменніца, піянерка ўкраінскага фемінізму.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зборыў
Катэгорыя·Населеныя пункты Зборыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Млыніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Цярнопальскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Цярнопальскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.