Кабанаўскі сельсавет
Каба́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Кабанаўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 12 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навамаркавіцкага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 453 чалавекі[2], з іх 90,9 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 3,3 % — украінцы[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Атрубы, Вялікі Лес, Кабанаўка і Ляды.
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 275 Об упразднении Кабановского сельсовета и об изменении границ Новомарковичского сельсовета Жлобинского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жлобінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.