Стрэшынскі раён
Стрэ́шынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1927 і ў 1939—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Стрэшын. 20 жніўня 1924 года падзелены на 7 сельсаветаў: Верхнеалбянскі (Вышнеалбянскі), Дабрагашчанскі, Кабанаўскі, Мормальскі, Папаратнянскі, Стрэшынскі, Шыхаўскі. Напрыканцы 1924 года ўтвораны Навамаркавіцкі сельсавет. 21 жніўня 1925 года Шыхаўскі сельсавет скасаваны, утвораны Затонскі сельсавет. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Жлобінскага раёна.
28 чэрвеня 1939 года раён утвораны зноў у складзе Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын. Раён уключаў гарадскі пасёлак Стрэшын і 10 сельсаветаў, перададзеных са Жлобінскага раёна: Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Затонскі, Кабанаўскі, Кароткавіцкі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папаратнянскі, Скяпнянскі і Стрэшынскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Затонскі і Стрэшынскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Жлобінскага раёна.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 218. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Стрэшынскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 434. — ISBN 985-11-0214-8.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жлобінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1939 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.