wd wp Пошук:

Навамаркавіцкі сельсавет

Навама́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новыя Маркавічы.

Утвораны напрыканцы 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кабанаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Атрубы, Вялікі Лес, Кабанаўка і Ляды)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 632 чалавекі[2], з іх 89,9 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 1,7 % — украінцы[3].

У склад Навамаркавіцкага сельсавета ўваходзілі (у наш час не існыя): да 1962 года сядзіба Каменскай МТС, да 1966 года вёска Мікулічы, да 1967 года пасёлак Вітаў, да 1971 года вёска Белая Ветка, да 1986 года вёска Закараў, да 1987 года вёскі Кавалеўка і Калінаўка.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 275 Об упразднении Кабановского сельсовета и об изменении границ Новомарковичского сельсовета Жлобинского района Гомельской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жлобінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be