Казава
Казава[1] (укр.: Козова) — пасёлак гарадскога тыпу ў Казаўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, раённы цэнтр, чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Ходарыў.
Агульная характарыстыка
Першае пісьмовае згадванне — 1440 г., калі паселішча было ўласнасць Багдана Скарбка герба Абданк, сына Якуба. Уваходзіў ў склад Рускага ваяводства Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай. Сяло доўгі час належала магнатам Патоцкім, якія ў XVI ст. пабудавалі тут замак. У 1650 г. мястэчку было прадастаўлена магдэбургскае права і дазвол на правядзенне 11 штогадовых кірмашоў і штотыднёвых таргоў па чацвяргах. У 1772—1918 гг. — у складзе Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыі як мястэчка Беражанскага павета. У 1918 г. мястэчка перабывала ў складзе Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі, у 1919—1939 гг. — у складзе міжваеннай Польшчы.
У мястэчку ёсць царквы Успення Прасвятой Багародзіцы (1885 г., цагляная), св. Уладзіміра Вялікага (1994 г., цагляная), св. Васіля Вялікага (2001 г.), храм Святых апосталаў Пятра і Паўла (2007 г.), збудаваныя помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў (1973 г.), помнік Тарасу Шаўчэнку (1993 г., скульптар І. Сансядла), стэлы ў гонар герояў Нябеснай сотні і вайны на ўсходзе Украіны, ў гонар 2000-годдзя Раства Хрыстова, манумент на тэрыторыі бальніцы «Хрыстос аздараўляе слепанароджанага», насыпана сімвалічная магіла воінам УПА (1990 г.), усталяваная мемарыяльная табліца закатаваным у засценках НКУС землякам (2001 г.). Сінагогу пасля вайны перарабілі ў кінатэатр, цяпер плануецца ў ёй стварэнне краязнаўчага музея. У мястэчку ёсць дэндрапарк «Лясная Песня» (1961 г., плошча 3 га, больш за 300 разнавіднасцяў дрэў і кустоў), 2 стаўкі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Ратнэўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.