wd wp Пошук:

Казлоўскі сельсавет (Светлагорскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казлоўскі сельсавет.

Казло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Казлоўка.

Гісторыя

Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР падчас скасавання Парыцкага сельсавета. Цэнтр — мястэчка Парычы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Казлоўка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Парыцкага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Парыцкага пассавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 2244 чалавекі[2], з іх 95,3 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Склад

Казлоўскі сельсавет уключаў 14 населеных пунктаў: аграгарадок Казлоўка, вёскі Вярхлессе, Высокі Полк, Ельнічкі, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be