Парыцкі раён
Па́рыцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1961 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Парычы (да 1960 года), гарадскі пасёлак Шацілкі (у 1960—1961 гадах).
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Парычы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў: Дабравольшчынскі, Дуброўскі, Каралёва-Слабадскі, Коўчыцкі, Любанскі, Парыцкі, Ракшынскі, Раманішчаўскі (Раманішчанскі), Сцяпскі, Чыркавіцкі, Чэрнінскі, Шацілкаўскі, Шчадрынскі, Якімава-Слабадскі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Гарохавішчанскі (Гарохавіцкі) і Пратасаўскі сельсаветы. 24 верасня 1926 года Шчадрынскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны яўрэйскі сельсавет, замест Парыцкага сельсавета ўтвораны Казлоўскі сельсавет. У 1928 годзе скасаваны Якімава-Слабадскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Валосавіцкі, Кабыльшчынскі, Ламавіцкі, Людвінаўскі сельсаветы скасаванага Азарыцкага раёна, 25 ліпеня 1931 года — Давыдаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет былога Азарыцкага раёна. 5 снежня 1931 года ўтвораны Малінаўскі нацыянальны польскі сельсавет. 3 лістапада 1934 года Давыдаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. 12 лютага 1935 года Валосавіцкі, Давыдаўскі, Кабыльшчынскі, Ламавіцкі, Людзвінаўскі сельсаветы перададзены новаўтворанаму Даманавіцкаму раёну. 5 красавіка 1935 года да раёна далучаны Баравікоўскі сельсавет Рэчыцкага раёна. 15 ліпеня 1935 года вёска Шчадрын аднесена да катэгорыі мястэчак. 14 мая 1936 года скасаваны Малінаўскі нацыянальны польскі сельсавет. У 1937 годзе Шчадрынскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года Парычы атрымалі статус гарадскога пасёлка, статус Шчадрына паніжаны да вёскі. 5 сакавіка 1939 года Шчадрынскі сельсавет разбуйнены на Шчадрынскі і Кіцінскі сельсаветы. 28 чэрвеня 1939 года з Парыцкага раёна ў склад новаўтворанага Акцябрскага раёна перададзены Гарохавішчанскі (Гарохавіцкі), Любанскі, Пратасаўскі і Раманішчаўскі (Раманішчанскі) сельсаветы. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Дабравольшчынскі, Дуброўскі, Каралёваслабадскі, Кіцінскі, Коўчыцкі, Ракшынскі, Сцяпскі сельсаветы, утвораны Дворышчанскі і Краснаўскі сельсаветы. 30 снежня 1956 года вёска Шацілкі атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Асташкавіцкі, Давыдаўскі, Палескі сельсаветы і рабочы пасёлак Сасновы Бор скасаванага Даманавіцкага раёна. 10 сакавіка 1960 года скасаваны Шацілкаўскі сельсавет. 9 чэрвеня 1960 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі. 29 ліпеня 1961 года пасёлак Шацілкі перайменаваны ў горад Светлагорск, а Парыцкі раён — у Светлагорскі раён.
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Парыцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 425.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.