Парыцкі сельсавет
Па́рыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Парычы.
Геаграфія
Сельсавет знаходзіцца на поўначы Светлагорскага раёна, прыкладна за 30 кіламетраў ад горада Светлагорск.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Парычы. 24 верасня 1926 года сельсавет скасаваны, замест яго ўтвораны Казлоўскі сельсавет, а частка тэрыторыі адыйшла да Парыцкага местачковага савета.
1 снежня 2009 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казлоўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: аграгарадок Казлоўка, вёскі Вярхлессе, Высокі Полк, Ельнічкі, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца)[1]. 12 лістапада 2013 года Парыцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета станам на 2018 год складала 3 993 чалавекі.
Населеныя пункты
У Парыцкі сельсавет уваходзяць 15 населеных пунктаў (насельніцтва паводле перапісу 2009[3]):
- вёска Высокі Полк (109 чал.)
- вёска Вярхлессе (110 чал.)
- вёска Ельнічкі (26 чал.)
- аграгарадок Казлоўка (718 чал.)
- вёска Кастрычнік (46 чал.)
- вёска Кнышэвічы (50 чал.)
- вёска Ліпнікі (9 чал.)
- вёска Майсееўка (154 чал.)
- вёска Пагонцы (20 чал.)
- гарадскі пасёлак Парычы (2 030 чал.)
- вёска Прудок (255 чал.)
- вёска Пясчаная Рудня (7 чал.)
- вёска Селішчы (36 чал.)
- вёска Скалка (71 чал.)
- вёска Судавіца (352 чал.)
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 286 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 10 снежня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) ]
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.