Калодна (Брэсцкі раён)
Калодна — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Клейнікаўскага сельсавета.
Гісторыя
У XIX ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Церабунь. Уласнасць графа Грабоўскага. Адносілася да Пецькаўскай сельскай грамады. У пачатку XX ст. вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР, у калгасе «Пагранічнік» (цэнтр — вёска Клейнікі).
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1858 — 231 сялянская душа.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.