Клейнікаўскі сельсавет
Кле́йнікаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Клейнікі.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага сельсавета[2].
8 верасня 1959 года цэнтр Рэчыцкага сельсавета перанесены ў вёску Клейнікі, сельсавет перайменаваны ў Клейнікаўскі, у склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)[3]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Коладна (злілася з вёскай Церабунь)[4].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Паштовы індэкс |
---|---|---|---|
Кацельня-Баярская | вёска | 4 | 225037 |
Клейнікі | аграгарадок | 1689 | 225038 |
Костычы | вёска | 52 | 225037 |
Нэплі | вёска | 66 | 225038 |
Пяскі | вёска | 136 | 225038 |
Церабунь | вёска | 184 | 225037 |
Шумакі | вёска | 95 | 225037 |
Да 21 снежня 2007 года ў склад Клейнікаўскага сельсавета ўваходзілі Казловічы[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2226 чалавек[6], з іх 85,6 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 5,1 % — украінцы[7].
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва па населеных пунктах Рэспублікі Беларусь па дадзеных перапіс насельніцтва 2009 года ў Беларусі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.