Каломба
Каломба (сінгальск.: කොළඹ, там.: கொழும்பு) — фактычная сталіца Шры-Ланкі (месцазнаходжанне ўрада і рэзідэнцыя прэзідэнта). Размешчаны ў Заходняй правінцыі, у акрузе Каломба. Насельніцтва — 672,7 тыс. жыхароў (2007)[1], насельніцтва Вялікага Каломба (які ўключае таксама буйныя гарады Маратува, Дэхівала-Маўнт-Лавінія і Шры-Джаявардэнепура-Катэ — афіцыйную сталіцу краіны) — 5361 тыс. жых. (2001).
Гісторыя
Назва горада паходзіць ад сінгальскага «Kola-amba-thota», гэта значыць «мангавая гавань». Арабскія, кітайскія, рымскія купцы наведвалі гавань Каломба больш 2000 гадоў назад. У VIII стагоддзі н.э. тут надоўга абгрунтаваліся арабы, якія кантралявалі амаль увесь марскі гандаль сінгальскіх каралеўстваў. Партугальцы прыбылі сюды ў XVI стагоддзі і ператварылі ў цэнтр сваёй калоніі. У наступным стагоддзі горад захапілі галандцы, а ў 1802 Каломба стаў сталіцай брытанскай калоніі Цэйлон. З 1948 — сталіца дамініёна Цэйлон, з 1972 — дэмакратычнай сацыялістычнай рэспублікі Шры-Ланка. У 1983 афіцыйная сталіца была перанесена ў Шры-Джаявардэнепура-Катэ.
Гарады-пабрацімы
Каломба з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
- Санкт-Пецярбург, Расія (1997)
- Шанхай, КНР (2003)
- Лідс, Вялікабрытанія
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.