Калыбанава
Калыба́нава[1] (трансліт.: Kalybanava, руск.: Колыбаново) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
Заснавана каля 1750 г. У 1775 г. 20 «дымоў». У пачатку 20 ст. 27 двароў, 225 жыхароў. З 17 ліпеня 1924 г. у Чарэйскім, з 1931 г. у Крупскім раёнах. У час калектывізацыі створаны калгас «Камуністычны шлях». У 1941 г. у вёсцы 38 двароў, 149 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 чалавек. У час акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёска была часткова спалена, знішчаны 4 мірныя жыхары. Пасля вайны адбудавана, з 1950 г. у складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік», з 1965 г. — саўгаса «Слабада». Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсавета[2]. На 01.01.1998 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3]. Скасавана 20 верасня 2021 года[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Калаба́нава
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области Архівавана 6 кастрычніка 2021.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Крупскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.