wd wp Пошук:

Калініна (Гусявіцкі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калініна.

Калі́ніна[1] (трансліт.: Kalinina, руск.: Калинино) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Гусявіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.

Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чонгарская дывізія», працавалі гамарня і вятрак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 16 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

Ліквідаваны ў 2016 годзе[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 8 гаспадарак, 8 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год — 29 двароў 190 жыхароў.
  • 1959 год — 188 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 8 гаспадарак, 8 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. РЕШЕНИЕ БУДА-КОШЕЛЕВСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 16 августа 2016 г. № 77 О некоторых вопросах административно- территориального устройства Буда-Кошелевского района

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be