Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камаровічы.
Камарóвiчы — былая вёска ў Магілёўскай вобласці Беларусі, Чэрыкаўскі раён. Насельніцтва 312 чал. (2002), 121 сям’я.
Геаграфiя
Знаходзiлася прыкладна за 100 км на паўночны ўсход ад Магілёва, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Чэрыкаў. На ўездзе ў вёску папярэджваючы знак «Радыяцыйная небяспека. Уезд і ўваход забаронены». Вёска знаходзілася ў прыгожых мясцінах, на беразе рэчкі Яленка, каля месца ўпадзення ў раку Волчас. На тэрыторыі вёскі знаходзяцца два возеры.
Гісторыя
Згодна са звесткамі, у 1660 годзе ўладаром вёскi i маёнтку ў ёй быў Казiмер Грушэцкi (з шляхецкага i дваранскага роду Грушэцкiх). Ад Казіміра пайшлі нашчадкі, якія ў 19 ст. жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах[1] (пазней, па Магiлёву, стацкiм саветнiкам быў Васіль Грушэцкі.
У сярэдзiне XIX ст. маёнткам Камаровiчы (Komorowicze) валодаў, разам з iншымi маёнткамi, Мiхаiл Аляксандр Галынскi (Michał Aleksander Hołyński, з роду Галынскiх (Holynscy), гербу Клямры (Klamry)) (родж.7.10.1852 г., суддзя павятовага суда ў Чэрыкаве, таварыш прадсядацеля Таварыства дапамогi збяднелым дзецям патомственых дваран у Чэрыкаве, сябра Рады Сельскагаспадарак у Чэрыкаве. У 1867—1872 г.г. зямельныя надзелы Камаровiчы, разам з iншымi, належачымi Мiхаiлу Iванавiчу i Соф’i Iванаўне Галынскiм, былi выкуплены часоваабавязанымi сялянамi.
Перад вайной у вёсцы жыло 220 чалавек у 72 дварах[2]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года гітлераўцамі было спалена 70 дамоў[2].
У вёсцы знаходзiлася драўляная царква, ўнесеная ў «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi» (не захавалася).
Апошнiм часам вёска налiчвала 121 сям’ю, 312 чалавек. Як адмiнiстрацыйная адзiнка, вёска згубiла свой статус у 2002 годзе.
Галерэя
Зноскі
- ↑ Вывад: 1803.06.02 (Магілёўскі ДДС)
- 1 2 Комаровичи (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 503.
- Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г.(руск.)
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.