wd wp Пошук:

Капычынці

Капычынці[1] (укр.: Копичинці) — горад у Гусятынскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Чарнаўцы.

Гісторыя

Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы з’яўляецца ў першай палове XIV ст. Насельніцтва горада часта цярпела напады татараў і турак. У 1443 г. тут была пабудавана крэпасць і каменны храм. У 1564 г. паселішча атрымала магдэбургскае права і статус горада. У 1595 г. на ўскраінах горада адбыўся бой паміж атрадам кароннага войска пад кіраўніцтвам гетмана Каліноўскага і казакамі Севярына Налівайка.

На канец 1648 г. казацка-сялянскае войска пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага заняло паселішча, як і шмат іншых сёлаў і мястэчак ва Усходняй Галічыне. 12 мая 1651 г. пад Капычынцамі адбылася адна ў некалькіх бітваў паміж аб’яднаным войскам казакоў і крымскага хана, з аднаго боку, і войскамі Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам гетмана Марціна Каліноўскага, з другога. У 1672 г. Капычынці перайшлі да Турцыі, у 1688 г. — вернутыя Рэчы Паспалітай у выніку міру ў Карлавічах.

У XVIII ст. тут пасяляюцца першыя габрэі. У 1755 г. у Капычынцах на некаторы час пасяліўся заснавальнік плыні хасідызму Якуб Франк. Габрэйская абшчына працягвала расці да пачатку XX ст.

У 1772 г. у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Капычынці перайшлі да Аўстрыі. З 1809 г. яны адышлі ў склад Расійскай імперыі ў выніку падпісання ў 1807 г. Аляксандрам I Тыльзіцкага міру з Напалеонам. У 1815 г. Капычынці перайшлі зноў у Аўстрыю ў выніку Венскага кангрэса. У 1850 г. праз Капычынці была пабудавана каменная дарога Цярнопаль — Залішчыкы. У канцы XIX — пачатку XX ст. у горадзе пабудавалі завод па вытворчасці алею, 2 бровары, млын і цагельны завод. З прамысловасці тут была цацачная фабрыка, кансервавы завод і сельгастэхнікум.

У лістападзе 1918 г. горад увайшоў у склад Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі, 22 студзеня 1919 г. — увайшоў ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. Падчас польска-савецкай вайны Капычынці захопленыя Польшчай.

Па пакту Молатава-Рыбентропа Капычынці ў складзе Заходняй Украіны былі далучаны да СССР. 17 верасня 1939 г. горад заняла Чырвоная Армія. У студзені 1940 г. Капычынці сталі раённым цэнтрам. У горадзе адкрылі бальніцу, дзіцячы сад, новы навучальны год пачаўся ў школе з украінскай мовай навучання, аднак з дапамогай НКУС пачаліся арышты і вываз у Сібір за палітычныя погляды тых, хто змагаўся за ўкраінскую самастойную дзяржаву.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Гусятынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be