wd wp Пошук:

Залішчыкы

Залішчыкы[1] ці Залешчыкі (укр.: Заліщики) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны на рацэ Днестр, раённы цэнтр. Да 1939 г. быў вядомы як цэнтр вінаробства і кліматычны курорт.

Гісторыя

Назва горада паходзіць ад месца жыхарства першых пасяленцаў «за ляшчынай», хоць праўдзівей выглядае версія, што назва ўтварылася ад першапачатковай назвы паселішча — Залессе, што пазней стала Залісшчэ, і трансфармавалася ва ўжо канчатковы варыянт — Залешчыкі. Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1340 г. Тэрыторыя горада была заселеная людзьмі спрадвеку. На тэрыторыі горада знойдзена старажытнасці позняга палеаліту, трыпільскай, ліпіцкай, раннеславянскай і старажытнарускай культур.

Сяло з’явілася на землях вёскі Дубраўляны як выселак каля 1469 г., які быў вядомы пад назвай Залессе, у XVI ст. — Залішча. Назва Залешчыкі зафіксавана пасля 1578 г. У 1594 г. каронны гетман Станіслаў Жалкеўскі тут збіраў войска для адпору татарам, якія таго ж года спалілі прыкарпацкія гарады Галіч, Далына, Тлумач, Чэшыбісы, Калуш, Снятын, Тысменіца падчас нападу на Галічыну за пралікаў кароннага камадування. Цяперашні горад заснаваны каля 1750 г. на землях аднайменнага сяла, якое са з’яўленнем горада стала называцца Старымі Залішчыкамі.

У часы польскага панавання зямля, на якой узніклі Залешчыкі, перайшла ва ўласнасць магнатаў Любамірскіх, ад іх да каштэляна кракаўскага Станіслава Панятоўскага. 30 жніўня 1754 г. кароль Аўгуст III даў прывілей на правядзенне 4-х таргоў у вёсцы Залешчыкі. У 1760—1763 гг. пры яго садзейнічанні быў пабудаваны касцёл Святога Станіслава. У 1766 г. кароль і адначасна ўласнік мястэчка Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прадаставіў Залешчыкам магдэбургскае права. Горад славіўся на ўсе Падолле выдатнымі народнымі майстрамі: кілімарамі, ганчарамі, разьбярамі па дрэве і інш.

У 1774 г. Залешчыкі атрымалі статус павятовага горада ўтворанай Залешчыцкай акругі (крэйса). Тады на гербе горада можна было ўбачыць ратушу, над ёй адзінарога — сімвал мужнасці і воінскай доблесці. Адзінарог увасабляў хуткасць каня і ўдарную сілу рогаў быка. У канцы XVIII ст. у горадзе дзейнічала масонская ложа. 18 чэрвеня 1809 г. тут адбылася бітва (пол. Bitwa pod Zaleszczykami) паміж галіцкімі паўстанцамі і аўстрыйскімі войскамі падчас польска-аўстрыйскай вайны і галіцкага паўстання супраць аўстрыйскага панавання.

Пасля стварэння Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў лістападзе 1918 г. шмат жыхароў горада і павета ўступілі да ўкраінскай галіцкай арміі. У канцы красавіка 1919 г. часткі Паўднёвай групоўкі арміі УНР цягнікамі прыбывалі на станцыю Залешчыкі з Румыніі. Адсюль паходным парадкам праз Цярнопаль яны накіроўваліся на Радывыліў — месца знаходжання Дырэкторыі УНР, ўрада і ваеннага кіраўніцтва. У пачатку чэрвеня 1919 г. Залешчыкі некалькі дзён былі сталіцай Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі — тут знаходзіўся яе ўрад. 9 чэрвеня 1919 г. ў Залешчыках прэзідэнт ЗУНР Яўген Петрушэвіч быў абвешчаны ўпаўнаважаным дыктатарам ЗУНР. У Залешчыках ён выдаў свае першыя ўказы.

У 1939 г. пасля нападу Германіі на Польшчу ў Залешчыках некаторы час знаходзіліся польскія чыноўнікі. Пасля ўступлення ў вайну Савецкага Саюза яны праз Румынію эвакуіраваліся ў Англію.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be