Кармянскі сельсавет (Добрушскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кармянскі сельсавет. Кармя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Карма.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Селішчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародня-Гомельскага сельсавета. 20 студзеня 2005 года скасаваны пасёлкі Дубецкае, Калоддзе, Плоскае[1]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны пасёлак Закапыцце[2]. 1 снежня 2009 года ў склад Кузьмініцкага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак[3], якія 30 чэрвеня 2015 года вернуты ў склад Кармянскага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1503 чалавекі[5], з іх 85,7 % — беларусы, 10,0 % — рускія, 1,7 % — цыганы, 1,5 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
- ↑ Решение Добрушского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 90 Об упразднении некоторых населенных пунктов Добрушского района(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 72 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Добрушскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.