Каромка
Каро́мка[1] (трансліт.: Karomka, руск.: Коромка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 18 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы з двума завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, вятрак. У 1909 годзе — 398 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета.
У 1925 годзе ў Забалацкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Селянін». Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 лістапада 1943 года вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў, 52 жыхары вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 59 гаспадарак, 96 жыхароў.
Дынаміка
- 1816 год — 30 двароў, 144 жыхары.
- 1858 год — 159 жыхароў.
- 1897 год — 49 двароў, 342 жыхары (паводле перапісу).
- 1909 год — 50 двароў, 443 жыхары.
- 1925 год — 76 двароў.
- 1959 год — 421 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 59 гаспадарак, 96 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
- І. І. Шальманаў — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.