Каханавіцкі сельсавет
Каха́навіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Каханавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Задзежскага сельсавета і частка скасаванага Каркалецкага сельсавета (21 населены пункт: Азернікі, Бажкі, Барадуліна, Высоцкія, Гаі, Глазкі, Грыбоўцы, Казлоўшчына, Каркалец, Леснікова, Мурзы, Мядзведзі, Мядзведзі 2-я, Навінне, Палыкаўшчына, Піскуны, Плігаўкі, пасёлак торфазавода, Садкоўшчына, Чарняўшчына і Чыстаполле)[1]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Абразеева і Плігаўка[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Асвейскага пассавета перададзены вёскі Асёткі, Вышнарава, Дзедзіна і Рубаны[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Асвейскага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[4].
26 чэрвеня 2013 года скасаваны вёскі Барадуліна, Кісялі і Сямёнава[5], 22 мая 2015 года — вёска Маскалёнкі[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1502 чалавекі[7], з іх 91,1 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 141 Об упразднении и образовании сельских населенных пунтков Верхнедвинского района
- ↑ Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 22 мая 2015 г. № 47 Об упразднении сельского населенного пункта Верхнедвинского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асвейскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Верхнядзвінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.