Асвейскі сельсавет
Асве́йскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Асвея.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак) Асвея. 24 верасня 1926 года з сельсавета вылучаны Асвейскі нацыянальны яўрэйскі местачковы Савет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Сенькаўскага (4 населеныя пункты: Востраў, Канчаны, Навалакі і Урагава) і Сухарукаўскага (4 населеныя пункты: Бяляны, Галькаўшчына, Міхаліна і Рагелева) сельсаветаў[1].
31 сакавіка 1977 года ўтвораны зноў у складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з вёсак, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Асвейскага пассавета (18 населеных пунктаў: Асёткі, Баркова, Бічыкава, Бяляны, Весніно, Відокі, Вышнарава, Галькаўшчына, Дзедзіна, Купараўшчына, Міколенкі, Міхаліна, Мядзведзева, Рагелева, Рубаны, Саўкелі, Свяціца, Шаўракі) і якія ўваходзілі ў склад Чапаеўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Абрамова, Каменка, Кісялі, Мікуліна, Селішча і Стралкі)[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сенькаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Давыдава, Дубрава, Зашчырына, Канчаны, Каралёва, Мотужы, Муквяціца, Нарушова, Савейкі, Сенькава, Урагава, Цеплюкі), у склад Каханавіцкага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[3]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чапаеўскага сельсавета (27 населеных пунктаў: пасёлак Чапаеўскі, вёскі Асвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чарнавокі)[4]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Баркова[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў без Асвеі) — 673 чалавекі[6], з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,8 % — украінцы[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
- ↑ Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Архівавана 31 студзеня 2022.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асвейскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1977 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Верхнядзвінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.