Качан (Буда-Кашалёўскі раён)
Кача́н[1] (трансліт.: Kačan, руск.: Кочан) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 14 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыянальна і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).
Насельніцтва
- 1925 год — 16 двароў.
- 1959 год — 73 жыхары (паводле перапісу).
- 1999 год — 17 жыхароў.
- 2004 год — 9 гаспадарак, 15 жыхароў.
- 2010 год — 12 жыхароў[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Дзяржкартгеацэнтр(недаступная спасылка)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.