Кашалеўскі сельсавет
Кашале́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кашалева.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 жніўня 2017 года ў склад Кашалеўкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты скасаванага Ваўковіцкага сельсавета: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя Лагадкі[1].
Склад
Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 23 населеныя пункты (01.01.2018 г.).
Колькасць насельнітва ў населеных пунктах сельсавета прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[2] | |
---|---|---|---|
Батароўка | вёска | 13 | |
Восава | вёска | 20 | |
Зубкава | вёска | 3* | |
Ігнатава | вёска | 48 | |
Ігольнікі | вёска | 27 | |
Каменка | вёска | 182 | |
Кашалева | аграгарадок | 349 | |
Корастава | вёска | 96* | |
Кусціна | вёска | 67 | |
Невашоўшчына | вёска | 44* | |
Нёўда | аграгарадок | 308* | |
Новыя Лагадкі | вёска | 6* | |
Папковічы | вёска | 139 | |
Пісарукі | вёска | 39 | |
Радзюкі | вёска | 8 | |
Раманюкі | вёска | 16 | |
Рошчыца | вёска | 17 | |
Рутка 1 | вёска | 18* | |
Скрыдлева | вёска | 28 | |
Старыя Лагадкі | вёска | 30* | |
Сяцевіна | хутар | 29 | |
Шатраўцы | вёска | 36 | |
Янавічы | вёска | 84 | |
* – да 22.08.2017 г. ў Ваўковіцкам с/с |
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1102 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,3 % — палякі[4].
Насельніцтва, жыхароў: 1102 (2009 г.)[2], 1134 (2017 г.), 1655 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы
- ААТ «Кашалева-Агра»
- Навагрудзкае лясніцтва
- ТАА «Сільвіс»
- ПУП «Момсервіс»
- ПГУП «Імперыя столяў».
Гандаль і сфера паслуг
- паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Брольнікі.
- крамы ў аграгарадках Кашалева і Нёўда, вёсцы Каменка
- комплексна-прыёмныя пункты ў аграгарадках Кашалева і Нёўда
- Кашалеўскае аддзяленне паштовай сувязі.
Установы адукацыі
- ДУА «Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая школа»
Установы аховы здароўя
- Кашалеўская ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
- ФАП у аграгарадку Нёўда
- ФАП ў вёсцы Каменка.
Культура
- Кашалеўскі сельскі Дом культуры
- сельскі клуб у аграгарадку Нёўда
- Кашалеўская сельская бібліятэка
Зноскі
- ↑ Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
- 1 2 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Навагрудскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.