Шумакі
Шумакі́[1] (трансліт.: Šumaki, руск.: Шумаки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны захад ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).
Гісторыя
Выяўленая археолагамі за 2,5—3 км на паўночны захад ад вёскі стаянка эпохі мезаліту сведчыць пра засяленне гэтых мясцін яшчэ з глыбокай старажытнасці.
У пачатку 16 стагоддзя вёска — прыватная ўласнасць у Берасцейскім старостве і павеце ВКЛ, належала падкаморыю брэсцкаму князю Яну Шуйскаму. У 1609 годзе пабудавана праваслаўная мураваная царква.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Адносілася да маёнтка Церабунь, якім валодаў граф Грабоўскі. У 1897 годзе працавалі карчма, царкоўна-прыходская школа, кузня.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў, загубілі 4 мірных жыхароў; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.
У студзені 1950 года арганізаваны першы калгас «Ленінец», у які ўвайшла 51 гаспадарка з 60. Пазней стаў называцца «Краіна Саветаў», пасля ўзбуйнення — «Пагранічнік». Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Матыкальскага сельсавета[2].
Інфраструктура
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Магазін
Насельніцтва
- 20 двароў, 185 жыхароў (1886)
- 38 двароў, 255 жыхароў (1897)
- 335 жыхароў (1905)
- 15 двароў, 101 жыхар (30.9.1921)
- 61 двор, 230 жыхароў (1940)
- 256 жыхароў (1959)
- 213 жыхары (1970)
- 60 гаспадарак, 100 жыхароў (1997)
- 53 гаспадаркі, 84 жыхары (2005)
Славутасці
- Спаса-Праабражэнская царква (1609) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000128шыфр 112Г000128
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шумакі
- Шумакі на Radzima.org
- Шумакі на «Глобусе Беларусі»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.