Клюкавічы (Лідскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Клюкавічы. Клюкаві́чы[1] (трансліт.: Kliukavičy, руск.: Клюковичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Знаходзіцца ля вытокаў ракі Голдаўка.
Гісторыя
Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае засценак Клюкавічы ў Няцецкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла. Вядома, што дарога з Няцечы вяла хмызняком і палямі, далей ішла да фальварка і вёскі Пішчаўцы, а затым на Жалудок[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Беліцкай воласці Лідскага павета, 115 жыхароў, 138 дзесяцін зямлі. З 18 сакавіка 1921 года да 1939 года ў складзе Польшчы, вёска Беліцкай гміны Лідскага павета. На 30 верасня 1921 года — 27 жылых пабудоў, 142 жыхары. На 1 студзеня 1996 года — 11 падвор’яў, 16 жыхароў. На 1 студзеня 2004 года — 5 двароў, 7 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Клю́кавічы
- ↑ pawet.net
Літаратура
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.