wd wp Пошук:

Няцеч (Тарноўскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Няцеч.

Няце́ч[1] (трансліт.: Niacieč, руск.: Нетечь) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Вёска знаходзіцца на дарозе Тарнова — Беліца[2].

Гісторыя

Ваўкавыскі лоўчы Казімір Станіслаў Калушэўскі і яго жонка Марыяна з Невяроўскіх фундавалі ў Нецечы касцёл і 19 жніўня 1715 г. надалі новастворанай рымска-каталіцкай парафіі фундуш: 3 валокі зямлі, 10 прыгонных сялян і карчму. Першым пробашчам парафіі стаў ксёндз Антоні, родны брат фундатара. Уніяцкі мiтрапалiт Леў Шлюбіч-Заленскі абвінаваціў тады Калушэўскага ў гвалтоўным пераводзе сялян-уніятаў з яго вёсак Няцеч, Старажымавічы і Чаплічы ў рыма-каталіцтва. Сведкаў па справе пераводу ў рыма-каталіцтва пыталі, якую веру сяляне вызнавалі да таго. Тыя адказвалі, што ў вёсках жылі і рыма-каталікі, і ўніяты, была і «схізма» (праваслаўе), згадваюць і веру пад назвай «старалітва».

Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 г. згадвае Няцечу як двор Барымоўскай. Дарога ад Няцечы да Ліды ўлетку цягнулася тры вялікія мілі, узімку балотамі і цераз рэчку Дзітва дзве мерныя мілі. Дарога ад Няцечы да Наваградка ішла цераз Нёман лясамі шэсць міль. Дарога да Ваверкі вяла ў кірунку на паўночны захад выганам, потым праз лес пад назвай Стайкі, за палову мілі ад Няцечы дарога ўлева ішла на Голдава міма вёскі Бабры, а затым да Радзівонішак[3].

З 1921 года вёска ў складзе Польшчы. З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года.

У 1940—1954 гадах цэнтр Няцецкага сельсавета.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Няце́ча.
  2. Няцеч (Тарноўскі сельсавет) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
  3. pawet.net
  4. Няцеч (Тарноўскі сельсавет) на сайце Radzima.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be