Кольдынг
Кольдынг (дацк.: Kolding) — дацкі марскі порт у Кольдынг-фіёрдзе, рэгіён Паўднёвая Данія, камуна Кольдынг. Сёмы па велічыні горад Даніі (57540 жыхароў станам на 2012 г.)[1] і член «Саюза Балтыйскіх гарадоў». Акрамя таго, Кольдынг — найважнейшы вузлавы пункт балтыйскай навігацыі.
Гісторыя
Як і большасць фіёрдавых гарадоў у Ютландыі і Шлезвігу, Кольдынг узнік у 12 стагоддзі як месца гандлю з абароненым праходам да мора. Калі герцагства Шлезвіг у 13 ст. аддзялілася ад Даніі, Кольдынг набыў дадатковае значэнне як памежны пункт. Пазней пры каралі Эрыку V была пабудавана вежа Кольдынгхюс.
Хоць Кольдынг часта наведваўся дацкімі каралямі — не толькі ў эпоху «вандроўных каралеўстваў», гэта значыць да заснавання сталіцы ў Капенгагене ў 16 ст., але і значна пазней, горад знаходзіўся ў цені суседніх гарадоў, такіх, як Хадэрслеў, Фрэдэрысія (засн. у 17 ст.).
Пасля перадзелу межаў у 1864 г., які замацаваў аддзяленне герцагства Шлезвіг ад Даніі, значэнне горада вырасла. Ён стаў важным транспартным вузлом.
Будаўніцтва мастоў цераз Малы Бельт дало дадатковы эканамічны штуршок як Кольдынгу, так і двум суседнім гарадам — Велье і Фрэдэрысіі. Гэтыя тры гарады атрымалі назву «Кольдынгскі трохвугольнік» і мелі амаль такое ж эканамічнае значэнне ў Даніі, як Капенгаген.
Кольдынг меў статус горада з 13 стагоддзя па 1970 г., калі ён быў аб’яднаны з прылеглымі камунамі ў адну камуну Кольдынг, якая ў 2007 г. была яшчэ больш павялічана.
Эканоміка і транспарт
Горад — цэнтр металургічнай і тэкстыльнай прамысловасці. У Новы час многія міжнародныя фірмы ў Даніі абгрунтоўваліся ў Кольдынгу. Разам з гарадамі Фрэдэрысія і Велье ён утварае важны вузел шашэйных і чыгунак заходняй Даніі. Тут перасякаюцца еўрапейскія трасы E 45 і E 20, а таксама чыгуначныя галіны, якія вядуць у Эсб’ерг, Фленсбург-Гамбург, Фрэдэрысія-Велье-Орхус і Одэнсэ-Капенгаген. Порт не такі значны як Фрэдэрысія, але таксама адыгрывае сваю эканамічную ролю.
Славутасці
- Замак Кольдынгхюс, пабудаваны ў 13 стагоддзі, у 1808 г. згарэў, да 1990 рэканструяваны і мадэрнізаваны, у ім знаходзіцца музей гісторыі і культуры; знаходзіцца на ўзвышшы над горадам.
- Музей мастацтваў Трапхальт.
- Кірха Св. Мікалая, першапачаткова раннегатычная, пазней значна перабудавана.
- асобныя прыватныя дамы XVII стагоддзя; гістарычная сетка вуліц часткова захавалася, аднак гістарычныя дамы часта перамяжоўваюцца з сучаснымі.
- батанічны сад з Домам камелій.
Спорт
У горадзе добра развіты гандбол. У горадзе існуе спартыўнае аб’яднанне Kolding IF, і мужчынская і жаночая частка якога прадстаўлены ў вышэйшай лізе Даніі.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кольдынг
- Offizielle Seite der Kommune
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.