Корпус-Крысты
Корпус-Крысты[3] (анг. Corpus Christi) — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёвай частцы штата Тэхас на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва. Адміністрацыйны цэнтр акругі Нуэсес. Насельніцтва — 285.507 жыхароў (2007). Цэнтр турызму.
Гісторыя
Корпус-Крысты быў заснаваны ў 1839 годзе палкоўнікам Генры Лоўрэнсам Кінлі і зваўся Кінліс Трэйдзінг Пост (анг. Kinney’s Trading Post) або Кінліс Ранча (па-англійску Kinney’s Ranch). Гэта быў маленькі гандлёвы пасёлак, які прадаваў харчы мексіканскай рэвалюцыйнай арміі, якая размяшчалася ў 25 мілях на захад. У ліпені 1845 амерыканскія войскі размясціліся ў пасёлку, рыхтуючыся да Амерыкана-мексіканскай вайны і заставаліся ў горадзе да сакавіка 1846. Прыкладна праз год горад быў названы Корпус-Крысты і ў верасні 1852 быў зарэгістраваны. У 1926 годзе ў горадзе быў адкрыты порт, а ў 1941 годзе пачала працаваць ваенна-паветраная станцыя Корпус-Крысты.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Напісанне Корпус-Крысты у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.421
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Корпус-Крысты
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1839 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.