Краслава
Краслава (лат.: Krāslava, традыцыйная беларуская назва — Краслаўка, Краслаў) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Адміністрацыйны цэнтр Краслаўскага края. Насельніцтва на 2010 год — 10 194 чалавекі. Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Даўгаўпілс — Полацк. Прыстань.
Этымалогія назвы
Назва горада паходзіць ад другога імя полацкай князёўны Рагнеды-Гарыславы. Паводле падання князёўна неаднойчы наведвала Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумнявацца, бо да памежнага заходняга полацкага Герцыке адсюль цэлых 70 кіламетраў, а яшчэ далей на захад, паблізу сучаснага Ашэрадэна (лат.: Aizkraukle), знаходзіцца найбольш заходні з усіх Барысавых камянёў.[5]
Гісторыя
Ранняе Сярэднявечча
Паводле падання, Краслаўку (Гарыслаўку) заснавала ў X ст. князёўна Рагнеда (Гарыслава). У гэты час паселішча ўваходзіла ў складзе Полацкага княства. Прыкладна да 1239 года мясцовасць уваходзіла ў склад Герсіцкага княства. Тым часам у пісьмовых крыніцах Краслаў упершыню ўпамінаецца ў XIV ст., калі ён знаходзіўся пад уладай Лівонскага ордэна.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Краслаў увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У 1580-я гады тут збудавалі першы драўляны касцёл. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводства.
У 1725 годзе Краслаў перайшоў у валоданне графаў Чапскіх, а ў 1729 годзе — Плятэраў. Апошнія збудавалі ў мястэчку мураваныя ратушу, касцёл і палац. У 1757 годзе пры кляштары езуітаў адкрылася Краслаўская каталіцкая семінарыя — першая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Краслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Дынабургскай (з 1893 года Дзвінскай) правінцыі Пскоўскай губерні (1772—1776), потым у складзе Полацкай губерні (1776—1778) і намесніцтва (1778—1796), Беларускай губерні (1796—1802), з 1802 года — Віцебскай губерні. У 1809—1822 гадах тут знаходзілася адміністрацыяй Дынабургскай правінцыі[6]. На 1852 год у Краслаўцы было 389 вялікіх будынкаў (з іх 32 мураваныя), працавалі гарбарня і кафляная майстэрня.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Краслаўку занялі войскі Германскай імперыі.
- Старая графіка Краслава
Замак. Д. Струкаў, 1864 г.
Ратуша. Н. Орда, 1875—1876 гг.
Агульны выгляд. Н. Орда, 1875—1876 гг.
Бібліятэка. Н. Орда, 1875—1876 гг.
Агульны выгляд паводле Н. Орда, 1876 гг.
Агульны выгляд, 1882 г.
Ратуша, 1882 г.
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Краслаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[7]. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[8]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1923 годзе Краслава атрымала статус горада.
У 1940 годзе Краслава апынулася ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 22 ліпеня 1944 года яна знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 2009 годзе Краслава стала цэнтрам края.
- Места на старых здымках
Агульны выгляд, да 1918 г.
Рынак, да 1918 г.
Рынак, 1918 г.
Рынак, 1918 г.
Касцёл піяраў, 1918 г.
Палац Плятэраў, 1918 г.
Палац Плятэраў, 1918 г.
Агульны выгляд, 1918 г.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1852 год — 3030 чал.; 1882 год — 4267 чал.[9]; 1897 год — 7834 чал., з іх 1874 каталікі, 1513 праваслаўныя і 4051 іўдзей
- XX стагоддзе: 1999 год — 12 028 чал., з іх 37,5 % латышоў, 27,2 % рускіх, 21,7 % беларусаў і 10,2 % палякаў
- XXI стагоддзе: 2010 год — 10 194 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, апрацоўка драўніны і лёну.
Культура
У горадзе працуе Краслаўскі гістарычна-мастацкі музей.
Славутасці
- Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (1765—1791)
- Касцёл Святога Людвіка і кляштар піяраў (1755—1767)
- Малельня стараверская (1864)
- Ратуша (XVIII ст.)
- Царква лютэранская (1935—1938)
Страчаная спадчына
Галерэя
- Славутасці Краславы
Касцёл Святога Людвіка
Палац Плятэраў
Лютэранская царква
Былая стараверская малельня
Гарады-пабрацімы
Аляксандраў Лудзкі, Польшча
Вадстэна, Швецыя
Валакаламск, Расія
Дзяржынск, Беларусь
Паддэмбіцы, Польшча
Хакяры[d], Турцыя
Вядомыя асобы
- Канстанцін Рамуальд Будкевіч (1867—1923) — каталіцкі святар
- Валянціна Гатоўская (нар. 1965) — латвійская атлет.
- Мікалай Лоскі (1870—1965) — рускі філосаф і асветнік.
- Сяргей Сахараў (1880—1954) — беларускі фалькларыст, этнограф, педагог.
- Моцель Абелевіч Блінчыкаў (парт. псеўданім Л. Якаўлеў) (1896—1935) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
- Адам Сцяпанавіч Плятэр (1790—1862) — польска-літоўскі археолаг і натураліст.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 28 чэрвеня 2019.
- ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016 Архівавана 17 жніўня 2016.(лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі - красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі Архівавана 15 лістапада 2010. - 16 лютага 2011 (лат.)
- ↑ Вікінгі ў беларускім фальклёры // Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002
- ↑ Краслава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 30.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Manteuffel G. Krasław // Słownik geograficzny… T. IV. — Warszawa, 1893. S. 619.
- ↑ Замок Краслава (Креславка - Kreslawka)(руск.) . Средневековые замки Латвии. Праверана 19 студзеня 2013.
Літаратура
- Krasław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV (Kęs — Kutno), 1883. — S. 616 (польск.)
- Краславка // Краслава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
| Краслава на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт горада(лат.)
- Афіцыйны сайт Краславского краі(лат.)
- Пра замак Краславы
- Інфармацыя пра Краславе на турыстычным партале mesta.lv(руск.)
- Інфармацыя пра Краславе ў тапанімічнай базе даных(лат.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.