Краснаазёрнае
Краснаазёрнае[1] (трансліт.: Krasnaaziornaje, руск.: Красноозёрное) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета. Знаходзіцца за 35 км ад Смаргоні, на паўночна-заходнім беразе Вішнеўскага возера. Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога з Лынтупаў да Гальшанаў.
Гісторыя
Упершыню згадваецца пад назвай Галоднічы ў XIX стагоддзі. На той час паселішча ўваходзіла ў склад Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.
Па выніках Рыжскай мірнай дамовы вёска апынулася ў складзе гміны Вішнева Свянцянскага павета, з 1 студзеня 1926 года — Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].
У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года Галоднічы ўвайшлі ў склад Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР (у 1944—1960 гадах — Маладзечанскай вобласці, з 1960 года — Гродзенскай вобласці). 30 ліпеня 1964 годза вёска Галоднічы была перайменавана ў Краснаазёрную[3][4].
У канцы 2019 года каля тутэйшай капліцы быў знойдзены каваны крыж[5].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 86 чал. (35 — праваслаўных, 51 — католікаў), 10 двароў[6].
- XX стагоддзе: 1938 год — 147 чал., 26 двароў; 1999 год — 42 чал.
- XXI стагоддзе: 2009 год — 28 чал.[7]
Славутасці
- Капліца Святога Яна Хрысціцеля (XVIII ст., мураваная).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Краснаазёрная, Гало́днічы
- ↑ W. Grabski, W. Raczkiewicz, A. Zycblinski. Распараджэнне Рады Міністраў Польскай Рэспублікі ад 26 чэрвеня 1925 года «Аб змянені межаў паветаў на тэрыторыі Віленскай адміністратыўнай акругі»(польск.) (недаступная спасылка) (26 чэрвеня 1925). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 22.01.2020.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — С. 441
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Божы знак надзеі з-пад Вішнева: Крыж знайшлі, засталося аднавіць капліцу — Catholic.by, 15 студзеня 2020 (бел.)
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. — S. 674
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі па выніках перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснаазёрнае
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.