wd wp Пошук:

Краснабярэжжа

Краснабярэ́жжа[1] (трансліт.: Krasnabiarežža, руск.: Краснобережье, да 30 ліпеня 1964 года Зло́дзін) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ударненскага сельсавета.

Знаходзіцца на левым беразе ракі Убарць, на аўтамабільнай дарозе ЛельчыцыМазыр (Р36), за 14 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Злодзін уваходзіць у склад Ударнянскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнае».

Назва

Першапачатковы айконім Злодзін, магчыма, замацаваўся ў выніку абвінавачвання тамтэйшых жыхароў у крадзяжы суседскай маёмасці альбо ліхадзействе. Так, паводле мясцовага падання, у пані, якая некалі тут праязджала, прапала футравая муфта для рук і яна абвінаваціла ў прапажы мясцовых жыхароў, за якімі і замацавалася мянушка «злодзеі».

Чырвонабярэжжа — назва-сімвал, своеасаблівая пазнака савецкага часу. Замена ранейшай назвы сяла на новую дыктавалася таксама эстэтычнымі меркаваннямі.

Гісторыя

Вядомы з 1650 года. Першае пісьмовае ўпамінанне — 25 красавіка 1650 года ў падараванні рэвізора Фларыяна Вышымірскага зямельных уладанняў Лельчыцкай царкве, паводле якога «сяло Злодзін адносіцца да Лельчыцкай парафіі, таму яно павінна адносіцца і да яе царквы».

Яшчэ адно ранняе ўпамінанне датуецца 30-м кастрычніка 1680 года: «Имение Снядынщизна граничит с Злодином поджуравским мохом в Передельно, с Передельной с иным бором, до грунтов селения Манчина, миль две от Манчиц, с теми же злодинцами от болота Петрушецкого в град болото, рукавицы в семские Лозы, вверх Рубильской грады, в Хизельное озеро, и Лозах у Васильевого дуба, чрез реку Уборть, до пяты грунтов села Мойсеевич»[2].

1911 год: Будаўніцтва дамбы і моста на Злодзінскай грэблі ў пойме Убарці. Згодна з планам школьнай сеткі, у Лельчыцкай воласці адкрыта Злодзінскае земскае вучылішча.

У 1925 годзе ў Злодзіне ўжо працавала беларускамоўная школа.

У 1930 годзе быў створаны калгас «X з’езд Саветаў».

У ліпені 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 55 жыхароў.

30 ліпеня 1964 года Злодзін перайменаваны ў Краснабярэжжа[3].

Насельніцтва

  • 1778 год — 27 двароў
  • 1838 год — 86 жыхароў
  • 1909 год — 44 двары, каля 300 жыхароў
  • 1917 год — 72 двары, 388 жыхароў
  • 1940 год — 96 двароў, 485 жыхароў
  • 1998 год — 165 двароў, 435 жыхароў
  • 2000 год — 168 двароў, 448 жыхароў

Інфраструктура

Лесапільня. Базавая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чырвонабярэ́жжа, Зла́дзін, Зло́дзін, м.
  2. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 120. Воп. 1. А. з. 917. А. 21 адв.-22; Ф. 1728. Воп. 1. А. з. 13.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005.
  • Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. ISBN 985-459-051-2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be