Краснагорск (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краснагорск.
Краснаго́рск[1] (трансліт.: Krasnahorsk, руск.: Красногорск) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
За 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўначы, захадзе і поўдні меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала арцель па здабычы торфу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 20 двароў, 12 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 22 гаспадаркі, 33 жыхара.
Дынаміка
- 1926 год — 39 двароў, 185 жыхароў.
- 1940 год — 49 двароў, 350 жыхароў.
- 1959 год — 202 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 22 гаспадаркі, 33 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.