wd wp Пошук:

Красны Двор

Кра́сны Двор[1] (трансліт.: Krasny Dvor, руск.: Красный Двор) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета.

Гісторыя

З XIX ст. вядома яке маёнтак у Вярхоўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1893 маёнтак належаў генерал-лейтэнанту У. П. Вітарфу. Дзейнічала школа граматы. У 1905 уласнасць памешчыка В. І. фон Вітарфа, якому належала 118 дзес. зямлі.

У 1922 арганізаваны саўгас «Красны Двор». З 20 жніўня 1924 вёска ў Бараўлянскім сельсавеце Лосвідскага раёна Віцебскай акругі, з 29 кастрычніка 1924Кузняцоўскага раёна Віцебскай акругі, з 27 ліпеня 1930Віцебскага раёна і вобласці. Паводле перапісу насельніцтва, Красны Двор значыўся як пасёлак, у якім у 1926 было 13 двароў, 55 жыхароў. У 1939 у Красны Двор пераселены жыхары населеных пунктаў Заазер’е, Аўсюкова, Алешкавічы.

У 1941 у вёсцы 40 двароў, 168 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 Красны Двор акупіраваны нямецкімі войскамі. У жніўні 1942 нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі ўсе двары і 19 жыхароў. У 1943—1944 у баях за вёску загінула 58 салдат Краснай Арміі.

У 1965 на ўскраіне вёкі на брацкай магіле савецкага воіна пастаўлены помнік — скульптура воіна.

З 20 снежня 1960 вёска ў Мазалаўскім сельсавеце. У 1969 тут 41 двор і 123 жыхары; 1 студзеня 2003 — 29 двароў і 40 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

  • З гісторыі населеных пунктаў / Падрыхт. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 765. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be