Краўчонкі
Краўчо́нкі[1] (трансліт.: Kraŭčonki, руск.: Кравчёнки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 46 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 80 км ад Мінска.
Гісторыя
У 1873 годзе вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; 22 рэвізскія душы, уласнасць Грэгаровіча. У 1908 годзе 128 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У чэрвені 1944 года спалены карнікамі, былі загублены 3 жыхары. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
Насельніцтва
- 1897 год — 14 двароў.
- 1908 год — 129 жыхароў, 19 двароў.
- 1921 год — 112 жыхароў, 23 двары[3].
- 1931 год — 138 жыхароў, 24 двары[4].
- 1941 год — 152 жыхары, 32 двары.
- 1960 год — 94 жыхары.
- 2008 год — 23 жыхары, 15 двароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
- Krawczenki, wieś, powiat dzisieński, gmina Chocieńczyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 2 (Januszpol — Wola Justowska), 1902. — S. 163 (польск.)
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0302-3.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.