Культура (Пухавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Культура (значэнні). Культу́ра[1] (трансліт.: Kuĺtura, руск.: Культура) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Назва
Сімвалічная савецкая назва у супрацьлегласць старым, якія, паводле савецкай ідэалогіі, характарызуюць галечу і бескультурнасць вёскі за царскім часам.
Гісторыя
Заснаваная ў 1920-я гады.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе нацысцкія войскі спалілі вёску і загубілі 6 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая.
У 1960 годзе пасёлак.
Насельніцтва
- 1940 — 33 двары, 150 жыхароў
- 1960 — 104 жыхары
- 1999 — 28 жыхароў
- 2002 — 14 гаспадарак, 22 жыхары
- 2010 — 20 жыхароў
- 2012 — 13 гаспадарак, 32 жыхары
Эканоміка
У 2013 годзе вёска на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»[2].
Спіс вуліц
- Новая вуліца
- Усходняя вуліца
- Цэнтральная вуліца[3]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Культура // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Культура // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Культура (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.