Куляшы (Хаценчыцкі сельсавет)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Куляшы.
Куляшы́[1] (трансліт.: Kuliašy, руск.: Кулеши) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 49 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 75 км ад Мінска.
Гісторыя
У 1873 вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; 24 рэвізскія душы, уласнасць Грэгаровіча. У 1908 годзе 149 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
Насельніцтва
- 1866 год — 74 жыхары, 9 двароў.
- 1897 год — 100 жыхароў, 10 двароў.
- 1908 год — 75 жыхароў, 11 двароў.
- 1921 год — 84 жыхары, 15 двароў[3].
- 1931 год — 98 жыхароў, 16 двароў[4].
- 1960 год — 74 жыхары.
- 2008 год — 19 жыхароў, 11 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
- Kulesze, wieś, powiat dzisieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV (Kęs — Kutno), 1883. — S. 861 (польск.)
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0302-3.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.