Кураўское
Кураўское[2] (руск.: Куровско́е) — горад у Лікіно-Дулёўскім гарадскім округе Маскоўскай вобласці Расіі, на рацэ Нерскай (левы прыток ракі Масквы), за 90 км на паўднёвы ўсход ад Масквы і 16 км на поўдзень ад акружнога цэнтра. Чыгуначны вузел (станцыя Кураўское; лініі Масква — Казань, Іллінскі Пагост — Арэхава-Зуева).
Насельніцтва — 21 089 чал. (2017).
Гісторыя
Упершыню Кураўское згадана як вёска Кураўская ў 1646 годдзе. У 1710 годдзе Кураўская ў складзе Гусліцкай воласці стала ўласнасцю А.Д.Меншыкава, а пасля яго смерці перайшла ў палацавае ведамства. У XIX стагоддзе ў Кураўской пачала сваю працу ткацкая фабрыка купцоў Балашовых. У 1859 годдзе на месцы Праабражэнскай царквы XV стагоддзя (зараз - частка г. Кураўское) мітрапаліт Маскоўскі і Каломенскі Філарэт (Драздоў) заснаваў Спаса-Праабражэнскі Гусліцкі манастыр. У 1890 годдзе ў горадзе запрацавала Вялікае кола Маскоўскай чыгункі, а ў 1913 годдзе чыгуначная лінія Масква-Казань. У 1952 годдзе пасёлак Кураўская стаў горадам Кураўское. У 1998-2008 гадах быў адноўлены Спаса-Праабражэнскі манастыр. [3]
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — карта Маскоўскай вобласці
- ↑ https://ru.wikipedia.org/wiki/Куровское
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кураўское
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.