wd wp Пошук:

Курына

Ку́рына — вёска ў Курынскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Курынскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 29 км у напрамку на паўночны ўсход ад Віцебска на правым беразе Заходняй Дзвіны на аўтадарозе Р133 (Н2301) Віцебск — Сураж. Праз вёску працякае прыток Заходняй Дзвіны рака Кастаўлянка, якая выцякае з возера Кастаўе.

Гісторыя

У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы Курына Курынскай воласці Віцебскага павета пражывала 327 чалавек у 40 дварах. У вёсцы знаходзілася каменная царква святога Мікалая, пабудаваная ў 1824 годзе[1] (захаваліся руіны). У 1872 годзе М. Кусцінскі раскапаў каля вёскі 2 курганы[2].

У час Вялікай Айчыннай вайны вёска была спаленая нямецкімі захопнікамі.

У 1998 годзе ў вёсцы 117 двароў[3].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Курына філіял ААТ «Віцебскі райаграпрамсервіс», сельская бібліятэка Віцебскай РЦБС, бальніца сястрынскага догляду.

Памятныя мясціны

  • Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкага. На магіле ў 1957 годзе ўстаноўлены абеліск.
  • Магіла партызана І. С. Лапікава. На магіле ў 1966 г. усталяваны абеліск.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2001. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0190-7.
  2. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 33. — ISBN 985-02-0647-0.
  3. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be